Дырэктарка турфірмы ўзяла грошы ў 48 кліентаў і на тры гады з'ехала за мяжу
6- 1.08.2025, 12:02
- 5,864
Ёй вынеслі прысуд.
У Менску вынеслі прысуд уладальніцы турфірмы, якая з грашыма турыстаў з'ехала з краіны. У гэтым годзе яе экстрадавалі з Расеі.
Мянчанка працавала ў сферы турызму з 2013 года, але ў 2019 годзе ў кампаніі ўзніклі цяжкасці і для пакупнікоў тураў пачалі з'яўляцца нечаканыя даплаты — за візы, трансфер, але кошты ўсё адно заставаліся прывабнымі.
«Туры былі таннейшымі, чым у іншых кампаній», — распавядалі Onlíner ў 2021 годзе пацярпелыя кліенты.
Высветлілася, што жанчына атрымала ад 48 пацярпелых больш за 240 тысяч рублёў і з'ехала за мяжу. Праз тры гады з'явілася інфармацыя, што мянчанка знаходзіцца на тэрыторыі Расеі.
Як паведамілі журналістам пацярпелыя турысты, жанчыну прызналі вінаватай у махлярстве, учыненым у асабліва вялікай суме (ч.4 арт. 209 КК), і далі ёй 6 гадоў пазбаўлення волі са штрафам 350 базавых адзінак (гэта 14,7 тысячы рублёў).