22 лiпеня 2025, aўторак, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Пуцін паказаў сапраўдны твар

9
NYT: Пуцін паказаў сапраўдны твар

Чаму ў крытычны момант іранскі рэжым застаўся адзін?

Хоць Расею, Кітай, Іран і Паўночную Карэю аб'ядноўваюць агульная антызаходняя рыторыка і пэўная каардынацыя, рэальная ўзаемадапамога паміж гэтымі краінамі ў канфліктах абмежаваная, што падрывае ідэю аб існаванні паўнавартаснай "восі" аўтакратычных хаўруснікаў. Аб гэтым сведчаць апошнія падзеі ў Іране, калі ў крытычны момант ні РФ, ні КНР, ні КНДР не прыйшлі яму на дапамогу, піша The New York times.

У артыкуле адзначаецца, што калі Расея заручылася дапамогай Кітая, Паўночнай Карэі і Ірана ў вайне супраць Украіны, некаторыя амерыканскія і брытанскія чыноўнікі пачалі казаць аб з'яўленні новай "восі", маўляў, здавалася, што гэтыя чатыры краіны аб'яднаны аўтарытарызмам і пэўнай варожасцю ў дачыненні да ЗША і іх хаўруснікаў.

Але пасля бамбардзіровак Ірана Ізраілем, а затым і ЗША з'явілася сумненне ў адзінстве паміж гэтымі краінамі, бо ні адна з іх не паспяшалася падтрымаць Іран. Кітай і Расея толькі апублікавалі фармальныя асуджэнні дзеянняў Амерыкі, але, гаворыцца ў матэрыяле, "не паварушылі і пальцам, каб матэрыяльна дапамагчы Ірану".

"Рэальнасць гэтага канфлікту аказалася такой, што Расея і Кітай не пабеглі на дапамогу Ірану. Гэта толькі падкрэслівае абмежаванасць канцэпцыі восі. Кожная з іх (краін - рэд.) досыць эгаістычная і не хоча ўвязвацца ў войны іншых. Гэта вельмі розныя войны і розныя канфлікты. Краіны не абавязкова падзяляюць аднолькавыя каштоўнасці і інстытуцыйныя сувязі гэтак жа, як і ЗША і іх хаўруснікі», - сказаў дырэктар Цэнтра Карнегі ў вывучэнні Расеі і Еўразіі Аляксандр Габуеў.

Усе гэтыя чатыры краіны аб'ядноўвае тое, што яны аўтакратычныя і адчуваюць варожасць да Злучаных Штатаў, якія традыцыйна імкнуцца аслабіць іх і паставіць пад сумнеў іх легітымнасць. Гэтыя краіны таксама маюць пэўныя стратэгічныя сувязі, дзякуючы чаму ім удалося аслабіць эканамічныя санкцыі, уведзеныя супраць іх Захадам. Між іншым, размова ідзе аб гандлі паміж імі і аб абмене вайсковымі тэхналогіямі.

"Так, імаверна, існуе вельмі сціплая каардынацыя паміж Кітаем, Паўночнай Карэяй, Іранам і Расеяй - у тым сэнсе, што яны маюць зносіны адзін з адным і маюць некаторыя агульныя расчараванні што да Злучаных Штатаў ці Захаду. Але гэта не мае асаблівага значэння", - сказаў прафесар гісторыі Каталіцкага ўніверсітэта Амерыкі і былы чыноўнік Дзяржаўнага дэпартамента, які напісаў кнігу аб вайне ва Украіне, Майкл Кімэйдж.

Выданне адзначае, што сярод гэтых краін толькі Расея і Паўночная Карэя маюць дамову аб узаемнай абароне. Гэта выявілася ў тым, што КНДР пастаўляе РФ зброю, а таксама адправіла больш за 14 000 вайскоўцаў для барацьбы разам з расейцамі супраць украінскіх войскаў.

"Няма агульных каштоўнасцяў, акрамя расплывістых банальнасцяў аб "шматпалярным сусветным парадку", і ёсць нямала супярэчнасцяў. Пуцін указаў, якія яны: яго дачыненні з суседзямі Ірана, уключаючы Ізраіль і арабскія дзяржавы, занадта важныя, каб прыносіць іх у ахвяру на алтар расейска-іранскага сяброўства", - адзначыў гісторык з Універсітэта Джонса Хопкінса Сяргей Радчанка.

Са слоў гісторыка, расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін з'яўляецца "цынічным маніпулятарам, зацікаўленым толькі ў сваіх стратэгічных інтарэсах", і калі для гэтага яму давядзецца "кінуць Іран пад колы, то ён гатовы гэта зрабіць". На думку Радчанкі, "гэта пачуццё цалкам узаемнае ў Тэгеране".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках