Кітайцы выпусцілі копію iPhone
8- 5.07.2025, 17:26
- 6,804

Яна будзе каштаваць менш за 130 даляраў.
Па чутках, блок камер у iPhone 17 Pro і iPhone 17 Pro Max будзе расцягнуты на ўсю шырыню задняй панэлі.
Вытворцы Android-смартфонаў нярэдка падглядваюць дызайн у свежага iPhone і спрабуюць адаптаваць яго. Але кітайская кампанія Tecno пайшла яшчэ далей: у яе новага бюджэтнага смартфона Spark 40 задняя панэль запазычаная з рэндэраў iPhone 17 Pro Max, піша unian.net.

Адна з самых папулярных чутак пра навінку – гэта перапрацаваны блок камеры.
Што тычыцца тэхнічных характарыстык, то тэлефон абсталяваны 6,67-цалевым IPS-экранам з частатой 120 Гц. Унутры знаходзіцца працэсар MediaTek Helio G81, а яшчэ там ад 4/128 Гб памяці.
Хоць смартфон мае шмат адтулін на задняй панэлі, у яго толькі адна 50-мегапіксэльная камера.
Tecno Spark 40 даступны ў чорнай, шэрай і блакітнай расфарбоўках. Смартфон ужо прадаецца ў Кітаі коштам ад 130 даляраў.
