25 лiпеня 2025, Пятніца, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Горад у Нідэрландах спыніў пошукі мэра: Занадта мала ахвотных

1
Горад у Нідэрландах спыніў пошукі мэра: Занадта мала ахвотных

Адгукнуліся толькі пяць чалавек, але ніводзін з іх не адпавядае патрабаванням.

Муніцыпалітэт Данцюмадэл на поўначы Нідэрландаў прыпыніў пошукі мэра пасля таго, як цягам некалькіх месяцаў кандыдат, які адпавядае патрабаванням, так і не быў знойдзены.

Пра гэта паведамляе Omrop Fryslân.

Данцюмадэл з 2024 года не мае сталага кіраўніка пасля таго, як папярэдні мэр Клаас Агрыкола пасля сямі гадоў працы перайшоў у іншую супольнасць.

Улады муніцыпалітэта ў красавіку 2025 года абвясцілі адкрыты конкурс на пасаду, але за ўвесь час адгукнуліся толькі пяць чалавек, і ніводзін з іх не адпавядае патрабаванням.

У выніку прадстаўнік караля ў правінцыі Фрысландыя, дзе размешчаны Данцюмадэл, пасля кансультацый з чальцамі муніцыпальнай рады пастанавіў прыпыніць пошукі новага мэра.

Цяпер абавязкі мэра Данцюмадэла выконвае Аня Хага, і тэрмін яе паўнамоцтваў прадоўжылі яшчэ на адзін год.

Муніцыпалітэт плануе паспрабаваць прызначыць сталага мэра ўжо пасля мясцовых выбараў, запланаваных на 2026 год. Цяпер у муніцыпальнай радзе няма большасці, паколькі пасля пошукаў мэра з кааліцыі выйшла фракцыя хрысціянскіх дэмакратаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках