18 лiпеня 2025, Пятніца, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску брыгада падпольных «урачоў» выводзіла людзей з запою

13
У Менску брыгада падпольных «урачоў» выводзіла людзей з запою

«Лекараў» затрымалі.

У Менску і Менскай вобласці супрацоўнікі ДФР КДК спынілі дзейнасць арганізаванай групы, якая прапаноўвала медыцынскія паслугі дэтаксікацыі арганізма і лячэння абстынентнага сіндрому без ліцэнзіі і рэгістрацыі ў вызначаным парадку, піша «Анлайнер».

Як вызначылі аператыўнікі, арганізатарамі схемы былі грамадзяне Беларусі і Расеі. Яны стваралі фэйкавыя сайты «клінік» і размяшчалі там кантактныя нумары тэлефонаў, на якія прымалі заяўкі. Часцей за ўсё паслугі замаўлялі пацыенты з алкагольнай інтаксікацыяй або іх сваякі. Пасля афармлення заяўкі да пацыентаў выязджалі задзейнічаныя медыцынскія супрацоўнікі, у тым ліку былыя фельчары.

Пасля правядзення працэдураў медсупрацоўнікі атрымлівалі аплату гатоўкай – у сярэднім 200–250 рублёў за паслугу. Вялікая частка грошай перадавалася арганізатарам схемы. Паводле ацэнак следства, за два гады група атрымала прыбытак асабліва буйнога памеру: толькі паводле пацверджаных звестак, ён перавысіў 100 тысячаў даляраў ЗША, рэальны прыбытак можа быць яшчэ вышэйшым.

У дачыненні да арганізатараў пачатыя крымінальныя справы паводле артыкула 233 КК Рэспублікі Беларусь (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць), ім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках