25 лiпеня 2025, Пятніца, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гродна Азот» і завод «Хімвалакно» аспрэчвалі санкцыі ў судзе ЕЗ і пацярпелі паразу

1
«Гродна Азот» і завод «Хімвалакно» аспрэчвалі санкцыі ў судзе ЕЗ і пацярпелі паразу

Суд указаў, што мэтай санкцыяў з'яўляецца ўзмацненне ціску на рэжым Лукашэнкі.

Суд ЕЗ 3 ліпеня вынес пастанову ў справе «Гродна Азот» паводле апеляцыйнай скаргі на пазоў «Гродна Азот» і завода «Хімвалакно» супраць Рады ЕЗ, якая датычыцца ўведзеных у дачыненні да прадпрыемстваў санкцый ЕЗ, піша «Салідарнасць».

У новым апеляцыйным разглядзе суд адхіліў довады пазоўніка, што на прадпрыемствы наклалі санкцыі проста з прычыны прыналежнасці дзяржаве, а не зыходзячы з факту падтрымкі рэжыму Лукашэнкі.

Таксама суд у сваёй пастанове ўказаў, што асноўнай мэтай санкцый з'яўляецца ўзмацненне ціску, які чыніцца на рэжым Лукашэнкі, з мэтай каб ён паклаў канец сур'ёзнаму і сталаму парушэнню ў Беларусі правоў чалавека, ушчамленню дэмакратыі і вяршэнства закону, рэпрэсіям грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі.

У выніку суд ЕЗ адхіліў апеляцыю ААТ «Гродна Азот» і завода «Хімвалакно», пакінуўшы санкцыі ў дачыненні да іх у сіле, абавязаўшы кампенсаваць выдаткі, панесеныя Радай ЕЗ.

Кіраўнік НАУ Павел Латушка мяркуе, што «гэтая пастанова суда ЕЗ – не проста юрыдычная фармальнасць, гэта дакладны і недвухсэнсоўны сігнал: фінансавая падтрымка рэпрэсій будзе мець наступствы».

Палітык зазначыў, што прыбыткі ад дзейнасці «Гродна Азота» сярод іншага ідуць на ўтрыманне карных структураў і новыя камеры для палітзняволеных.

– Лукашэнка любіць шантажаваць Захад так званымі працоўнымі калектывамі – маўляў, санкцыі б'юць па простых працоўных. Але давайце гаварыць сумленна: хто рэальна забірае прыбытак гэтых прадпрыемстваў? Алігархі і сілавікі рэжыму.

Пастанова суда ЕЗ паказвае: ніякай падтрымкі і легалізацыі дыктатуры Лукашэнкі не будзе. Эканоміка рэпрэсій павінна заставацца пад санкцыямі, пакуль у Беларусі не будуць вызваленыя ўсе палітвязні, не спыняцца катаванні, а народ не атрымае права выбіраць сваю ўладу.

Санкцыі супраць ААТ «Гродна Азот» Еўразвяз увёў у снежні 2021 года ў сувязі з удзелам прадпрыемства ў рэпрэсіях у дачыненні да ўдзельнікаў пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках