Беларусь накрые хваля спёкі: Да +35
3- 5.07.2025, 11:41
- 4,654

З тэрыторыі Польшчы і поўдня Еўропы ў краіну прыйдзе цёплы фронт.
З тэрыторыі Польшчы ноччу 6 ліпеня на Беларусь пачне напаўзаць спякота – цёплы атмасферны фронт пачне па поўначы краіны выграваць атмасферу да 33 градусаў цяпла, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і днём на поўначы Беларусі 6 ліпеня пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы сярэдні, месцамі парывісты.
7 ліпеня з паўднёвага захаду Еўропы чакаецца перамяшчэнне актыўнай сістэмы франтоў і няўстойлівых трапічных паветраных масаў. Спёка ўзмоцніцца і слупок тэрмометра на поўдні краіны паднімецца да +35 градусаў.
Уначы месцамі па паўночным захадзе Беларусі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы, месцамі моцныя дажджы, месцамі навальніцы.