Ці можа дырэктар патрабаваць насіць пэўную школьную форму?
18- 5.07.2025, 11:13
- 5,520

У Мінадукацыі Беларусі патлумачылі.
Ці можа дырэктар школы ў аднабаковым парадку патрабаваць ад усіх вучняў насіць пэўную форму – канкрэтны фасон, колер, вытворца? Кансультантка ўправы агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Анжэла Кудаярава патлумачыла, наколькі законныя падобныя патрабаванні.
Паводле словаў спецыялісткі профільнай установы, кіраўнік школы самастойна не можа прымаць пастанову пра выбар колеру, фасону, адзінага для навучальнай установы абавязковага элемента формы аднаасобна, без узгаднення з астатняй адміністрацыяй школы і бацькамі навучэнцаў.
«Гэта ўсё робіцца разам. Ніколі не было такога, што ўстаноўку дае дырэктар, напрыклад, што вось гэтая школа будзе хадзіць толькі ў барвовых касцюмах. Не, такога не было. Заўсёды ўсе пастановы прымаліся разам», – працытавала Кудаяраву БелТА.
У сваю чаргу рэктар Гомельскага інстытута развіцця адукацыі Віктар Акуленка падзяліўся досведам гомельскіх школаў. Там, паводле ягоных словаў, паняцце справавога стылю адзення таксама «тлумачыцца шырока».
«Калі нешта адзінае, то гэта ўсё зводзіцца да нейкага адзінага аксэсуара – гальштук аднолькавы ва ўсіх ці камізэлька. А іншыя элементы важна, каб проста ўкладваліся ў рамкі паняцця "справавы стыль"», – растлумачыў ён.