Запарожская АЭС страціла знешняе энэргазабеспячэнне
6- 4.07.2025, 20:47
- 5,182

Сілкаванне ажыццяўляецца ад дызель-генератараў.
Акупаваная расейцамі Запарожская АЭС у выніку адключэння высакавольтнай лініі 750 кВ «Дняпроўская» страціла знешняе электразабеспячэнне, пра гэта паведаміла прэс-служба станцыі ў тэлеграм-канале.
Чыннікі адключэння лініі высвятляюць. Сілкаванне ўласных патрэбаў ажыццяўляецца ад дызель-генератараў.
Абсталяванне станцыі «знаходзіцца ў бяспечным стане», паведаміла прэс-служба станцыі. Персанал кантралюе яго працу.