23 жнiўня 2025, Субота, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ скавалі 106-ю дэсантную дывізію РФ і парушылі планы Крамля

УСУ скавалі 106-ю дэсантную дывізію РФ і парушылі планы Крамля

Украінскія вайскоўцы пераламалі сітуацыю ў Сумскай вобласці.

2 і 3 ліпеня войска РФ атакавала прыгранічныя раёны Сумскай вобласці Украіны. Пры гэтым нават расейскія ваенкары прызналі, што ўкраінскія сілы ўвесь час праводзяць контратакі.

Аналітыкі Інстытута вывучэння вайны агучылі актуальную абстаноўку ў рэгіёне за мінулы дзень.

Z-каналы паведамляюць, што расейскім войскам не ўдалося цалкам захапіць Юнакаўку, насуперак заявам крамлёўскай прапаганды.

На справе акупанты з 76-й дэсантнай дывізіі кантралююць большую частку пасёлка, але не ўсю тэрыторыю.

Прадстаўнік Дзяржпагранслужбы Украіны Андрэй Дземчанка паведаміў, што вораг дзейнічае невялікімі штурмавымі групамі на поўначы Сумшчыны.

Пры гэтым супраціўнік стаў радзей ужываць матацыклетныя падраздзяленні на гэтым адрэзку фронту. З яго слоў, вораг усё часцей выкарыстоўвае кіраваныя авіябомбы і некіравальныя ракеты. Асноўныя ўдары наносяцца па Юнакаўскай і Хоцінскай грамадах вобласці.

Дземчанка таксама адзначыў, што расейскія сілы ўсё радзей праводзяць дыверсійныя аперацыі на Сумшчыне і Харкаўшчыне.

Адзін з украінскіх байцоў распавёў, што расейскія дроны, якія выкарыстоўваюць оптавалакно, застаюцца праблемай №1 для УСУ. З яго слоў, праціўнік пачаў аснашчаць беспілотнікі сістэмамі РЭБ, каб ускладніць іх перахоп.

Ваенны аналітык Канстанцін Машавец адзначыў, што падраздзяленні 11-й і 83-й дэсантных брыгад РФ з цяжкасцю прасоўваюцца ля Яблонаўкі.

Тым часам украінскія сілы скавалі дзеянні 106-й дэсантнай дывізіі на поўначы Сумшчыны, што прымусіла Мінабароны РФ адкласці планы па яе перадыслакацыі. На гэтым кірунку УСУ таксама вядуць баі з байцамі падраздзялення «Ахмат» і аператарамі дронаў «Смуглянка».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках