19 снежня 2025, Пятніца, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У МНС падвялі вынікі разгулу стыхіі

1
У МНС падвялі вынікі разгулу стыхіі

На некаторых вуліцах Менска ўтварыліся сапраўдныя рэкі.

У Менску 29 ліпеня з 22 да 23 гадзін былі падтопленыя 40 адцінкаў вуліц. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС, падводзячы вынікі магутнай навальніцы, якая абрынулася ўчора на сталіцу і наваколлі.

Як паведамлялася раней, на некаторых вуліцах утварыліся сапраўдныя рэкі. Была затопленая Зыбіцкая, а на Інтэрнацыянальнай усплылі прыпаркаваныя аўтамабілі. Таксама супрацоўнікі МНС адпампоўвалі ваду з падтопленых памяшканняў хола гатэля, прыватнага жылога дома, склепа дома і адбуксавалі адзін аўтамабіль.

Пад Менскам пашкоджаныя дахі 17 жылых дамоў у аграгарадку Калодзішчы. Там жа была пашкоджаная лінія электраперадач, праз гэта без электрычнасці засталіся 600 жылых дамоў.

Было зафіксавана 1 773 выпадкі падзення дрэў. Яны пашкодзілі 10 аўтамабіляў - дзевяць у Калодзішчах і адзін у Вілейцы.

На вуліцы Ліпавая Алея ў Калодзішчах быў пашкоджаны надземны газаправод дыяметрам 57 мм, але не загарэўся. Без газазабеспячэння застаецца адзін прыватны жылы дом.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках