На межах Беларусі і ЕС з'явіліся вялізныя чэргі
2- 30.07.2025, 11:10
- 5,302
3 000 транспартных сродкаў.
Уезду ў ЕЗ чакаюць блізу 3 000 транспартных сродкаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта.
На 10.00 ўезду ў краіны ЕЗ чакаюць 1840 фур.
Менш за ўсё грузавікоў за дзень прынялі ў літоўскіх «Мядніках» («Каменны Лог») — 13% транспарту ад нормы. Праз пункт пропуску «Салечнікі» («Беняконі») у Літву прайшло 40% велікагрузаў. Супрацоўнікі польскага пункта пропуску «Кукурыкі» («Казловічы») прынялі 58% фур. Уезду ў Латвію праз пункт пропуску «Патэрніекі» («Грыгораўшчына») чакаюць 710 грузавікоў.
Чарга легкавога транспарту захоўваецца на ўезд у Польшчу - 1020 аўтамабіляў.