Украінскія вытворцы дронаў атрымаюць 400 млн еўраў ад партнёраў
1- 29.07.2025, 21:49
- 1,930
Ужо на гэтым тыдні.
Цягам тыдня ўкраінскія вытворцы дронаў атрымаюць на рахункі 400 млн еўраў паводле пагадненняў з міжнароднымі партнёрамі.
Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім відэазвароце ў аўторак, 29 ліпеня.
«На днях ужо фіналізуюцца дамоўленасці з нашымі партнёрамі пра сродкт на дроны –- яшчэ плюс 400 млн еўраў для нашых украінскіх кампаній, для нашых украінскіх вытворцаў дронаў зойдуць на рахункі вытворцаў ва Украіне цягам гэтага тыдня. Дамоўленасць Украіна – Нідэрланды. Усе задачы ў вытворчасці дронаў на гэты год выконваем і менавіта так выконваем, як трэба», – падкрэсліў ён.
Раней Зяленскі заявіў, што даў даручэнне сакратару РНБА Рустэму Умераву больш актыўна прывабліваць знешняе фінансаванне на БПЛА.
25 ліпеня кіраўнік дзяржавы паставіў задачу вытворцам БПЛА – дабіцца здольнасці Украіны ўжываць не менш за 1000 дронаў-перахопнікаў за дзень.
Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы заяўляў, што даручыў падрыхтаваць дамову на $10–30 млрд для набыцця ЗША дронаў ва Украіны.
«Далей – з Амерыкай, з прэзідэнтам Трампам, мы дамовіліся, што яны будуць набываць у нас дроны. Ёсць такая дамоўленасць. Я паставіў задачу Умераву, Шмыгалю і Камышыну. Яны гэтым будуць займацца. Вельмі важна падрыхтаваць гэтую дамову, сур'ёзную дамову на $10–30 млрд», – сказаў ён.