19 снежня 2025, Пятніца, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея «бамбіць Варонеж»

3
Расея «бамбіць Варонеж»

Расейскія самалёты з пачатку года выпусцілі больш за 100 авіябомбаў на сваю тэрыторыю.

За апошні месяц зафіксавана як мінімум пяць новых выпадкаў падзення расейскіх авіябомбаў на тэрыторыях РФ або акупаваных украінскіх рэгіёнаў. Пра гэта піша Astra са спасылкай на крыніцы. Усяго з пачатку 2025 года, паводле падлікаў рэдакцыі, было зафіксаванае падзенне не менш як 100 авіябомбаў – 93 ФАБ і 7 кіраваных модульных планёрных бомбаў (УМСБ). Акрамя таго, зафіксаванае падзенне трох ракетаў.

Два інцыдэнты адбыліся ў Белгарадскай вобласці: ФАБ-250 упала на вуліцы Перамогі ў вёсцы Багданаўка Новааскольскай акругі, а ФАБ-500 – каля жылога дома на вуліцы Калініна ў вёсцы Бершакава Шабекінскага раёна. У абодвух выпадках абышлося без пацярпелых. Яшчэ дзве бомбы ўпалі на акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці Украіны: адна – побач з жылым домам у Дэбальцаве, іншая – каля сценаў школы-інтэрната ў Ясінаватай. Абедзве бомбы не здэтанавалі, іх абясшкодзілі. Пяты выпадак зафіксаваны ў акупаваным сяле Высокае Запарожскай вобласці.

Падобныя інцыдэнты адбываюцца не ўпершыню. Так, 17 сакавіка цягам дня на тэрыторыю Белгарадскай вобласці ўпалі адразу чатыры авіябомбы. Боепрыпасы знайшлі каля хутара Шырокага, за паўтара кіламетра ад вёскі Мошчанае, а таксама ў раёне вёскі Сераціна. Яшчэ адну УМСБ знайшлі за 800 метраў ад вёскі Арцельнае.

Раней, 23 студзеня, непадалёк ад вёскі Вялікія Кульбакі ўпала так званая «разумная бомба» – паводле звестак «Аргументаў і фактаў», гэта быў высокадакладны боепрыпас з навігацыйным модулем.

Паводле вынікаў 2024 года, як падлічыла Astra, на тэрыторыю Расеі і акупаваныя раёны Украіны ўпалі як мінімум 165 авіябомбаў ФАБ.

«Бамбіць Варонеж» – інтэрнэт-мем, які ператварыўся ва ўстойлівы фразеалагізм. Бамбіць Варонеж – азначае нанесці шкоду самому сабе ў якасці процідзеяння знешняму ўздзеянню Палітызаваны сінонім фразы «наліха бабулі адмарозіць вушы» ці «бі сваіх каб чужыя баяліся».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках