19 снежня 2025, Пятніца, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СВР Украіны: Беларусь пашырае магутнасці вытворчасці кампанентаў да расейскіх дронаў і ракетаў

13
СВР Украіны: Беларусь пашырае магутнасці вытворчасці кампанентаў да расейскіх дронаў і ракетаў

Ва ўкраінскай выведцы пералічылі заводы, якія павялічылі вытворчасць для патрэбаў РФ.

Пасля ўвядзення заходніх санкцый супраць Расеі вырас попыт на прадукцыю беларускага ваенна-прамысловага комплексу. Масква шукае кампаненты для дронаў і ракетнага ўзбраення, паведаміла Служба знешняй выведкі Украіны.

У выведцы зазначаюць, што праз расейскі попыт урад Беларусі паскарае запуск вытворчасцяў, звязаных з беспілотнікамі, электронікай двайнога прызначэння і прыцэльнай тэхнікай.

«Праекты з ваенным патэнцыялам сталі прыярытэтнымі ў інавацыйнай стратэгіі краіны, якая раней факусавалася на цывільных галінах – ад агратэхнікі да фармацэўтыкі», – расказалі ў СВР.

Адзначаецца, што інвестыцыі ў ВПК усё больш носяць характар звыштэрміновых. «Большасць звязаных з войскам аб'ектаў павінны быць пабудаваныя і ўведзеныя ў эксплуатацыю ў межах года-паўтара. Сярод прыкладаў – завод для вытворчасці кампазітных элементаў для БПЛА, створаны на базе НПЦ шматмэтавых беспілотных комплексаў. Праект замарозілі яшчэ ў 2020 годзе, аднак аднавілі пасля пачатку вайны. Да канца 2024 года прадпрыемства было пабудаванае і аснашчанае, а ўжо ў лютым 2025 года запушчанае. У сакавіку яно выйшла на поўную магутнасць», – адзначаюць выведнікі.

Падобная сітуацыя назіраецца на заводзе «Зеніт-БелОМА», дзе разгортваецца вытворчасць прыцэльных і аўтакампанентаў, арыентаваных на ўнутраны рынак і партнёраў. Тут запуск ліній запланаваны на жнівень, а да канца года завод мусіць працаваць напоўніцу.

Пашырэнне вытворчых магутнасцяў для выпуску электронікі падвойнага прызначэння таксама прадаўжаецца на прадпрыемстве «Інтэграл». Сярод іншага размова ідзе пра мікрасхемы, якія расейцы могуць выкарыстоўваць для сістэмаў навядзення ў ракетах Х-101. Новы цэх павінны запусціць у снежні, а выхад на намінальную магутнасць плануецца ў 2026 годзе.

У пачатку красавіка галоўны камандзір УСУ Аляксандр Сырскі заявіў СМІ, што трэба ўзяць да ўвагі той факт, што адной з мэтаў ваенных вучэнняў «Захад-2025» у Беларусі можа стаць схаванае стварэнне груповак расейскіх войскаў.

Пасля прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі папярэдзіў, што гэтым летам Расея падчас вайсковых вучэнняў на тэрыторыі Беларусі «рыхтуе нешта». Прэзідэнт падкрэсліў, краіны Еўропы павінны быць гатовыя да гэтага.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках