19 снежня 2025, Пятніца, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Леў XIV заклікае ўсіх узяць адпачынак

6
Папа Леў XIV заклікае ўсіх узяць адпачынак
ПАПА ЛЕЎ XIV

Каб атрымаць асалоду ад момантаў міру і цішыні.

Папа Леў XIV нядаўна нагадаў вернікам і ўсяму свету пра важнасць летняга адпачынку – не толькі як перапынку ад працы, але як часу для аднаўлення душы і стасункаў, піша National Review (пераклад – сайт Charter97.org).

«Улетку ў нас з'яўляецца больш вольнага часу для разважанняў, вандровак і зносінаў. Выкарыстоўвайце яго, каб выйсці з віру клопатаў і атрымаць асалоду ад момантаў міру і цішыні», – сказаў ён, знаходзячыся ў летняй папскай рэзідэнцыі, адраджаючы традыцыю, забытую пры Францішку.

Папа заклікае не проста паехаць у адпачынак, а выкарыстоўваць гэты час на карысць сабе і іншым: слухаць, дапамагаць, спазнаваць бліжніх, дзяліцца верай і жыццём. Паводле ягоных словаў, у гэтым праяўляецца сапраўдная любоў, здольная пераадолець варожасць і адрозненні – тое, што не дасягаецца праз скролінг навінаў або спрэчкі ў інтэрнэце.

Ён таксама нагадаў пра важнасць цішыні і малітвы: «Неабходныя моманты маўчання, малітвы, калі мы адмаўляемся ад шуму і засяроджваемся перад Богам з прастатой сэрца».

Гэты заклік можа прагучаць як відавочнасць, асабліва з вуснаў святара, але ў свеце, поўным трывог, ён гучыць як выклік.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках