УСУ сарвалі штурм РФ на Запарожжы
- 29.07.2025, 18:17
- 4,834
Расейцы страцілі значныя сілы за некалькі гадзінаў.
Нядаўна расейскае войска спрабавала штурмаваць Арэхаўскі кірунак, што ў Запарожскай вобласці. Аднак задума акупантаў не ўдалася.
Як паведамляе РБК-Украіна, пра гэта расказаў кіраўнік аддзялення камунікацый 118-й асобнай механізаванай брыгады Дзмітрый Пелых у эфіры тэлемарафону.
Паводле ягоных словаў, цяпер наступ расейцаў адчуваецца на ўсёй лініі баявога судакранання. Так, нядаўна на Арэхаўскім кірунку вораг пайшоў механізаваным штурмам.
«Спачатку вораг пачаў ціснуць на нашых суседзяў і нядаўна таксама пайшоў механізаваным штурмам на пазіцыі 118-й асобнай механізаванай брыгады з мэтай прарыву і для таго, каб зайсці ў населены пункт Малая Такмачка», – расказаў Пелых.
Аднак задума расейцаў правалілася дзякуючы працы аэравыведкі, якая заўважыла загадзя гэты наступ і далей ва ўзаемадзеянні ўсіх падраздзяленняў вораг быў знішчаны.
Ён адзначыў, што цяпер акупанты прыходзяць у сябе пасля разгромнага наступу.
«Бо гэта не жарты, што цягам некалькіх гадзінаў яны страцілі вельмі значную сілу... Цяпер вораг дзейнічае толькі выключна ў цёмны ці шэры час сутак», – сказаў Пелых.