Еўрапейскія краіны пазычаць мільярды даляраў у ЕЗ для пераўзбраення Украіны
2- 29.07.2025, 17:23
- 2,354
20 краін плануюць папрасіць да 100 мільярдаў еўраў.
Ключавыя краіны Еўразвязу рыхтуюцца падаць заяўкі на ўдзел у праграме Support for European Facilities (SEF), якая прадугледжвае выдачу да 150 мільярдаў еўра на падтрымку абароны Украіны і нарошчванне ўласных узбраенняў. Пра гэта паведамляе Politico.
Праграма, прапанаваная Еўракамісіяй у рамках ініцыятывы ReArm Europe, накіраваная на ўмацаванне еўрапейскай абароннай прамысловасці і зніжэнне залежнасці ад ЗША. Пазыковыя сродкі мяркуецца выкарыстоўваць для супольных закупак узбраенняў, што дазволіць скараціць выдаткі і паскорыць пастаўкі Украіне.
Пацвердзілі ўдзел або выказалі цікавасць такія краіны, як Фінляндыя, Данія, Польшча, Чэхія, Латвія, Літва, Балгарыя, Славакія і Грэцыя. Францыя, магчыма, таксама далучыцца. Нямеччына, Нідэрланды і Швэцыя плануюць адмовіцца.
Са слоў еўракамісара ў абароне Андруса Кубілюса, блізу 20 краін ужо маюць намер запытаць да 100 мільярдаў еўраў. Тэрмін падачы заявак мінае сёння, але дапускаецца ўдзел і пазней. Крэдыты выдаюцца тэрмінам на 45 гадоў з першапачатковым унёскам на 15%, які кампенсуе ЕЗ дзякуючы свайму крэдытнаму рэйтынгу AAA.