Пара з Гародні знайшла ў адным месцы 114 баравікоў
3- 29.07.2025, 15:03
- 6,698
Пры гэтым спецыяльна ў грыбы не ехалі.
У лясах Гарадзеншчыны стартаваў доўгачаканы сезон баравікоў. У сацсетках з'яўляюцца дзясяткі фота і відэа з грыбнымі трафеямі — у кагосьці ўсё праходзіць удала, але патрабуе нямала намаганняў, а на кагосьці грыбы сыплюцца як з вядра (толькі паспявай закідваць назад у вядро).
Эпічней за ўсё пакуль атрымалася ў гарадзенцаў Максіма і Алы. Падчас шпацыру ў лесе каля Парэчча пара ўспаролася на грыбное «месца сілы» і літаральна на адной паляне сабрала 114 баравікоў. Відэа апублікавала выданне NewGrodno.by.
«Столькі мы грыбоў ніколі не збіралі, ніколі», - захоплена кажа Ала, а Максім дадае: «А яшчэ колькі выкінулі!». Са слоў мужчыны, у грыбы яны мэтанакіравана не ехалі — проста надумалі зазірнуць у лес, пачуўшы, што пачаўся сезон.
Цяпер перад сям'ёй паўстала няпростае, хоць і прыемнае пытанне: Што рабіць з такой колькасцю грыбоў і як усё перапрацаваць.