19 снежня 2025, Пятніца, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На поўначы Польшчы падтапіла некалькі гарадоў

1
На поўначы Польшчы падтапіла некалькі гарадоў

Праз інтэнсіўныя ападкі.

У выніку інтэнсіўных ападкаў падтапіла некалькі раёнаў на поўначы Польшчы.

Пра гэта паведамляе RMF24.

Увечары ў панядзелак падтопленымі былі вуліцы гарадкоў Талкміцка і Сухач, што на беразе Віслінскага заліва пад Гданьскам.

У Талкміцку мясцовая рака Страданка выйшла з берагоў, вада затапіла вуліцы і зайшла ў памяшканні крам і кавярняў на ніжніх паверхах.

Каманды пажарна-выратавальнай службы дапамагаюць адпампоўваць ваду.

Па ўсёй краіне было здзейснена амаль 3000 выездаў для ліквідацыі наступстваў непагадзі.

Учора ад падтапленняў пацярпела шэраг гарадкоў на паўднёвым захадзе Польшчы, а таксама румынская Букавіна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках