19 снежня 2025, Пятніца, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства абароны прызнала падзенне дрона ў Менску

16
Міністэрства абароны прызнала падзенне дрона ў Менску

Сілавікі заявілі, што гэта яны збілі БПЛА.

Мінабароны Беларусі паведаміла пра падзенне дрона ў Менску.

"Дзяжурнымі сіламі СПА а2 гадзіне ночы 29 ліпеня ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь быў знойдзены і спынены палёт неапазнанай паветранай цэлі — парушальніка парадку выкарыстання паветранай прасторы, ідэнтыфікаванай як БЛА.

У выніку ўздзеяння на яго сродкаў радыёэлектроннай барацьбы а 02:33 БЛА ўпаў у раёне дома 72 па вул. Матусевіча г. Мінска”, — паведаміла Мінабароны.

"З улікам гэтага інцыдэнту аператыўна прымаюцца дадатковыя меры для ўзмацнення кантролю за выкарыстаннем паветранай прасторы", - дадало ведамства.

Паводле гэтага факту праводзіцца праверка.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках