19 снежня 2025, Пятніца, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ атакавала калонію каля Запарожжа КАБамі: шмат ахвяр

РФ атакавала калонію каля Запарожжа КАБамі: шмат ахвяр

З'явіліся фота разбурэнняў і новыя звесткі аб пацярпелых.

Расейскае войска атакавала тэрыторыю Белянькоўскай папраўчай калоніі з дапамогай чатырох кіраваных авіяцыйных бомбаў. Колькасць загінулых узрасла да 17.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-службу Міністэрства юстыцыі.

Вядома, што ў выніку ўдару была цалкам разбураная сталовая ўстанова, істотныя разбурэнні зазналі адміністрацыйны штаб і каранцінны ўчастак. У выніку ўдару загінулі 17 чалавек сярод асуджаных, яшчэ 42 атрымалі раненні.

"Цяжкапараненыя шпіталізаваныя ў лякарні сістэмы Міністэрства аховы здароўя. Яшчэ блізу 40 чалавек атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, адзін супрацоўнік установы атрымаў нязначныя раненні (асколачнае пашкоджанне твару)”, - распавялі ў Мінюсце.

Зараз да забеспячэння парадку ва ўстанове прыцягнута амаль 50 супрацоўнікаў аховы дзяржаўнай крымінальна-выканаўчай службы Украіны. Усім пацярпелым нададзеная медыцынская дапамога, яны знаходзяцца пад наглядам у медыцынскай частцы, дзяжурным падраздзяленні і іншых аддзяленнях установы.

Перыметр ўстановы не пашкоджаны, пагрозы ўцёкаў няма.

“Гэты ўдар чарговым разам дэманструе грубае парушэнне міжнароднага гуманітарнага права з боку Узброеных Сіл РФ. Абстрэл аб'ектаў грамадзянскай інфраструктуры, пенітэнцыярных устаноў расцэньваецца як вайсковае злачынства”, - заявілі ў Міністэрстве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках