19 снежня 2025, Пятніца, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі расейцаў з тэхнікай на пантонным мосце пад Ліманам

1
УСУ знішчылі расейцаў з тэхнікай на пантонным мосце пад Ліманам

Дачакаліся прыдатнага моманту і ўдарылі.

УС РФ на Ліманскім кірунку страцілі немалую колькасць бранятэхнікі і артылерыі, калі спрабавалі перабрацца праз збудаваную імі пантонную пераправу. Байцы Сіл абароны Украіны дачакаліся прыдатнага моманту і нанеслі ўдар. Адпаведныя фота апублікаваў у сацсетцы Х (Twitter) марскі пяхотнік пад нікам Kriegsforscher.

Так, на адной з перапраў акупанты засталіся без рэактыўнай сістэмы залпавага агню БМ-21 «Град» і гарматы 152-мм «Мста-Б» разам з цягачом. Таксама былі разбітыя бронетранспарцёр БТР-82А, аўтамабіль, БМП, усюдыход і грузавік.

Характэрныя варонкі сведчаць пра тое, што варожую тэхніку злавілі FPV-дроны і рулевая артылерыя.

Якую менавіта раку спрабавалі фарсаваць расейскія войскі - не паведамляецца.

Як піша «Мілітарны», хутчэй за ўсё, гэта адбылося на рацэ Жарабец, якая працякае ў раёне населеных пунктаў Зарэчнае і Тарское ў Данецкай вобласці.

Штурмавыя дзеянні ў гэтым сектары вядуць падраздзяленні 169-й і 164-й асобных мотастралковых брыгад, а таксама 31-га і 37-га мотастралковых палкоў УС РФ.

У ранішняй справаздачы Генштаба УСУ 29 ліпеня паведамлялася, што на Ліманскім кірунку вораг атакаваў 32 разы, спрабуючы ўклініцца ў нашу абарону ў раёнах населеных пунктаў Наваягораўка, Карпаўка, Зялёная Даліна, Ямпалоўка і ў бок Дронаўкі і Серабранкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках