19 снежня 2025, Пятніца, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларускі ліцэй у польскай Гайнаўцы прынялі рэкордную колькасць першакласнікаў

1
У Беларускі ліцэй у польскай Гайнаўцы прынялі рэкордную колькасць першакласнікаў

102 дзіцяці.

У першы клас II Агульнаадукацыйнага ліцэя з вывучэннем беларускай мовы ў польскай Гайнаўцы (Падляскае ваяводства) прынятая рэкордная колькасць дзяцей — 102, паведаміў у інтэрв'ю «Польскаму радыё» выканаўца абавязкаў дырэктара навучальнай установы Дарыюш Мусюк, заўважыў «Позiрк».

«Усіх, хто хацеў да нас прыйсці, мы прынялі. Гэта вышэй за мяжу нашых мараў. Спачатку мы думалі пра тры класы і 50 вучняў. [Затым] атрымалі дазвол на пашырэнне аферты на 24 чалавекі. Прынялі 102 - супер. Спадзяемся, што вышэйстаячая арганізацыя пагодзіцца яшчэ на адзін клас, каб заахвоціць усіх, хто хацеў да нас прыйсці», — сказаў кіраўнік ліцэя.

Паводле ягоных слоў, у рамках педагагічнага экспэрыменту беларускую мову будуць вывучаць усе першакласнікі, некаторыя прадметы таксама будуць часткова выкладацца па-беларуску.

Практычна ўсе вучні - жыхары Гайнаўкі і Гайнаўскага павета, адзначыў Мусюк.

Першыя класы набраныя ў рамках першага этапу залічэння. На другім прымаюцца дакументы ў выпускнікоў пачатковых школ, якія не паступілі ў іншыя сярэднія школы. Для іх, са словах в.а. дырэктара, зарэзервавана 21 месца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках