9 снежня 2025, aўторак, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэнатар Грэм адказаў Мядзведзеву

58
Сэнатар Грэм адказаў Мядзведзеву

Амерыканскі палітык заклікаў расейцаў сесці за стол перамоў.

Сэнатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм адрэагаваў на паведамленне намесніка старшыні Рады бяспекі Расеі Дзмітрыя Мядзведзева, у якім той прыстрашыў ЗША вайной пасля таго як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп скараціў ультыматум Расеі да 12 дзён.

На сваёй старонцы ў X ён напісаў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сур'ёзна мае намер закончыць вайну РФ супраць Украіны.

«Тым у Расеі, хто думае, што прэзідэнт Трамп не мае сур'ёзных намераў пакласці канец кровапраліццю паміж Расеяй і Украінай. Вы і вашы кліенты неўзабаве пераканайцеся, што глыбока памыляліся. Вы таксама неўзабаве ўбачыце, што Джо Байдэн больш не з'яўляецца прэзідэнтам», - адзначыў Грэм.

Сэнатар таксама заклікаў расейцаў сесці за стол перамоў.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках