9 снежня 2025, aўторак, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Фрунзенскім раёне Менска ў дом рэзнуўся беспілотнік

140
У Фрунзенскім раёне Менска ў дом рэзнуўся беспілотнік

(Абноўлена) Дрон выбухнуў.

У двары дома па вуліцы Матусевіча, 72, у Менску ўночы 29 ліпеня разбіўся, як мяркуецца, беспілотнік. Пра гэта «Зеркалу» паведаміў сведка. Пазней інфармацыю пацвердзілі ў Мінабароны Беларусі.

Інцыдэнт адбыўся 29 ліпеня а 2.00. Беспілотнік, як сцвярджаюць відавочцы, рэзнуўся ў дом, пасля чаго ўпаў на прыпаркаваны аўтамабіль і выбухнуў.

На відэа, якое ёсць у распараджэнні журналістаў, можна заўважыць начны двор дома №72 на вуліцы Матусевіча. У роліку чутны шум, як ад мапеда, затым раздаецца моцны выбух. Пасля гэтага на зямлю падаюць абломкі, а побач з прыпаркаванымі аўто зіхацяць іскры пад серыю гукаў удараў і выбухаў.

«Міліцыя прыехала толькі праз 25 хвілін, пасля чаго ўсіх разагнала, — распавялі відавочцы. - Усе прачнуліся ад гэтага пранізлівага гуку, ноч выйшла жудаснай».

У двары гэтага дома знаходзіцца дзіцячы сад № 12.

Напісаць каментар 140

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках