19 снежня 2025, Пятніца, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вымываюць як золата»: беларуска паказала, як капала бульбу ў ліпені 2025 года

«Вымываюць як золата»: беларуска паказала, як капала бульбу ў ліпені 2025 года

Відэа выклікала ажыятаж.

Як змагацца за ўраджай бульбы ва ўмовах беларускага трапічнага лета, паказала ў Instagram наша суайчынніца. Ролік хутка заляцеў у трэнды, стаў вірусным і сабраў больш за 1,7 млн праглядаў.

У роліку можна заўважыць залітае вадой поле, у якім стаяць два чалавекі і спрабуюць дастаць з дна бульбу ў кошык.

«Вось такі вось у нас чэлендж новы. Зручна, дарэчы? Лепш, чым у зямлі калупацца? Адразу чыстая!»- пракаментавала аўтарка відэа.

У подпісе пад відэа беларуска патлумачыла, што «так рана мы капаем (чытаць як купаем) бульбу ўпершыню, у ліпені».

Ролік сабраў звыш 20 тысяч падабаек і больш за 700 каментароў. Адны карыстальнікі праслаўлялі працавітасць герояў відэа, іншыя дзівіліся іх здольнасці жартаваць нават у такіх умовах, трэція наракалі на надвор'е, якое сур'ёзна скарэктавала планы фермераў на цяперашні ўраджай.