19 снежня 2025, Пятніца, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея зачыняе 20 памежных пунктаў з Украінай

6
Расея зачыняе 20 памежных пунктаў з Украінай

Частка з іх «перастала знаходзіцца на мяжы».

Урад Расеі распарадзіўся афіцыйна зачыніць з 1 жніўня 20 пунктаў пропуску, якія дзейнічалі раней паводле пагаднення з Украінай. Адпаведны дакумент падпісаў прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін, паведамляе ТАСС.

«Зачыніць з 1 жніўня 2025 г. пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу Расейскай Федэрацыі, устаноўленыя ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадам РФ і ўрадам Украіны аб пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу паміж Расейскай Федэрацыяй і Украінай ад 8 лютага 1995 г., паводле пераліку згодна з дадаткам», – гаворыцца ў дакуменце.

У спісе – 13 аўтамабільных пунктаў і 7 чыгуначных. У тым ліку ўказаныя памежныя пераходы, якія пасля расейскай анэксіі тэрыторый Луганскай, Данецкай, Херсонскай і Запарожскай абласцей у 2022 годзе «перасталі знаходзіцца на мяжы з Украінай», піша ТАСС.

Нагадаем, у верасні 2022 года Расея правяла ў часткова акупаваных Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцях Украіны «рэферэндумы», а потым анэксавала гэтыя тэрыторыі. Пры гэтым частку акупаваных тэрыторый з тых часоў узялі пад свой кантроль украінскія войскі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках