У адным з беларускіх гарадоў правядуць бясплатныя экскурсіі
1- 28.07.2025, 20:10
- 3,792
Дзе і калі.
Цэнтрам святкавання Дня беларускага пісьменства сёлета стане Ліда. Мерапрыемствы пройдуць 7 верасня, праграма абяцае быць насычанай.
У гэты дзень у горадзе будуць арганізаваныя бясплатныя экскурсіі, паведамляе Нацыянальнае агенцтва турызму. Мясцовыя экскурсаводы пазнаёмяць гасцей горада з яго гісторыяй, культурай і цікавымі мясцінамі.
Удзел бясплатны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя. Гэта можна зрабіць тут.
Што яшчэ будзе ў праграме свята? Абяцаюць шмат тэматычных пляцовак, выставак, інтэрактыўных забаваў і прэзентацый літаратурных навінак. Праграма стартуе ўжо 6 верасня.