Эрдаган заявіў, што Турцыя накрые «стол міру»
10- 28.07.2025, 18:47
- 11,868
ФОТА: REUTERS
Турэцкі лідар выказаў надзею, што крывавая вайна РФ і Украіны скончыцца ў недалёкай будучыні.
Турэцкі прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган выказаў надзею, што ў будучыні Турцыя накрые «стол міру» і вайне РФ ва Украіне будзе пакладзены канец. Ягоныя словы прыводзіць TRT Haber.
«Мы мяркуем, што гэтая вайна павінна спыніцца зараз. Я пры кожнай магчымасці падкрэсліваю нашу гатоўнасць правесці сустрэчу на ўзроўні лідараў. Турцыя шчыра спадзяецца, дарагія сябры, што, падобна да таго, як стол перамоваў быў накрыты ў Стамбуле, у недалёкай будучыні ў Турцыі таксама будзе накрыты стол міру, і гэтая крывавая вайна скончыцца», – сказаў Эрдаган.
Турэцкі лідар адзначыў, што з самага пачатку вайны ва Украіне Анкара прытрымлівалася «збалансаванай, справядлівай і міралюбнай палітыкі». «Пагадненне аб збожжавым калідоры, абмен палоннымі і перамовы, праведзеныя ў такіх гарадах, як Стамбул і Анталья, – гэта вынік нашай веры ў мір», – падкрэсліў ён.