Расейскага плыўца дыскваліфікавалі ў фінале 100-метроўкі брасам на ЧС
5- 28.07.2025, 18:39
- 9,720
Расеец назваў свой выступ ганьбай.
Расейскі плывец Кірыл Прыгода атрымаў дыскваліфікацыю пасля фінальнага заплыву на 100 м брасам на чэмпіянаце свету ў Сінгапуры.
Прыгода ходам заплыву ішоў другім-трэцім, але ў канцоўцы саступіў бронзу Дзянісу Петрашову з Кыргызстана, паказаўшы час 59,01 секунды. Потым ягоны вынік анулявалі за парушэнне правілаў праходжання дыстанцыі.
Золата ўзяў кітаец Цінь Хаян (58,23), другое месца ў італьянца Нікало Марцінэнгі (58,58), час Петрашова – 58,88 секунды.
«Ганьба, складана нешта казаць. Мне сорамна».
Прыгода – трохразовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету Яму яшчэ трэба будзе выступіць у Сінгапуры на дыстанцыях 50 і 200 м брасам.