Лукашэнка адмовіўся верыць, што ў Беларусі няма буйных пакладаў нафты
25- 28.07.2025, 15:27
- 9,174
Дыктатар пачаў даймаць расейцаў.
Лукашэнка заклікаў расейцаў праверыць, ці ёсць у Беларусі паклады нафты. Пра гэта дыктатар заявіў на сустрэчы з губернатарам Цюменскай вобласці Расеі Аляксандрам Маорам.
Кіраўнік сказаў, што «нашы спецыялісты скіраваныя на адну кампанію —«Беларуснафта» і яны паведамляюць у адным кірунку, а яму хацелася б атрымаць альтэрнатыўную «экспертную ацэнку спецыялістаў» у гэтым пытанні.
- Я неяк не магу паверыць, што, здабываючы калісьці больш за 8 млн тон у савецкія часы, мы сёння скаціліся да 2 млн тон, - адзначыў Лукашэнка. - Нам патрэбныя такія незалежныя экспэрты, якія маглі б адказаць на пытанне, у якім кірунку нам тут развівацца.