19 снежня 2025, Пятніца, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп скароціць тэрмін ультыматуму Пуціну

7
Трамп скароціць тэрмін ультыматуму Пуціну

Прэзідэнт ЗША заявіў пра сваё расчараванне расейскім дыктатарам.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што збіраецца скараціць час, дадзены крамлёўскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну на тое, каб дамовіцца з Украінай аб спыненні агню.

«Я вельмі расчараваны Пуціным. Таму нам давядзецца перагледзець гэта, і я збіраюся скараціць тыя 50 дзён, якія я яму даў, да меншай колькасці, таму што, думаю, я ўжо ведаю адказ», – сказаў амерыканскі прэзідэнт пасля сустрэчы з прэм'ерам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам.

Раней Трамп высунуў ультыматум Расеі: калі да 3 верасня не будзе ўкладзеная мірная дамова з Украінай, то ён увядзе мыты супраць Расеі і яе гандлёвых партнёраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках