19 снежня 2025, Пятніца, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Інданезіі прыехаў у Беларусь

Міністр абароны Інданезіі прыехаў у Беларусь
Шафры Шамсудзін

«Абмяркоўваць вайсковае супрацоўніцтва».

У Беларусь прыехаў міністр абароны Інданезіі Шафры Шамсудзін. Як паведамілі ў прэс-службе беларускага вайсковага ведамства, Шамсудзін сустрэўся з начальнікам Генштаба, першым намеснікам міністра Паўлам Муравейкам.

«Падчас сустрэчы абмеркаваныя пытанні двухбаковага вайсковага супрацоўніцтва з акцэнтам на канкрэтны пералік мерапрыемстваў, якія плануюцца да далейшай рэалізацыі. Стораны адзначылі сяброўскі характар міждзяржаўнага ўзаемадзеяння, падкрэсліўшы, што ўзаемная павага гістарычных і культурных каштоўнасцяў з'яўляецца той асновай, якая дазваляе наладжваць дыялог у даверным ключы», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

Трэба адзначыць, што нядаўна Менск з кароткім візітам па дарозе з Парыжа наведаў прэзідэнт Інданезіі Прабава Субіянта. Прэс-служба Лукашэнкі не выдавала падрабязнасцяў сустрэчы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках