У Менску банкрутуе кампанія, якая прапрацавала толькі тыдзень
6- 28.07.2025, 10:39
- 5,942
Кампанія займалася гуртовым гандлем мясам.
У Менску банкрутуе кампанія "ДабраМур", якая займалася гуртовым гандлем мясам і мяснымі прадуктамі, вынікае са звестак Адзінага дзяржаўнага рэестра звестак аб банкруцтве. Паўнавартасна яна прапрацавала толькі тыдзень, а праз тры месяцы пачала працэдуру банкруцтва, піша «Зеркало».
У Эканамічны суд Менска звярнуўся сам уладальнік «ДабраМура». Справу разгледзелі 17 ліпеня. Там высветлілася, што кампанія мае нясплачаную запазычанасць на суму амаль 546 тысяч рублёў, але не мае ніякай маёмасці, каб расплаціцца з крэдыторамі.
Суддзя распачаў справу аб банкруцтве і конкурсную справу. Гэта працэдура эканамічнай неплатаздольнасці. Яе праводзяць для таго, каб задаволіць патрабаванні крэдытораў, абараніць правы крэдытора, а таксама крэдытораў пры санацыі (аздараўленні). Калі немагчыма правесці санацыю або няма для яе падставы, то пачынаецца ліквідацыйная справа дэбітора.
Характэрна, што кампанію зарэгістравалі 18 красавіка гэтага года, вынікае са звестак АДР. Рэгістраваў яе індывідуальны прадпрымальнік Мурашка Арцём Ігаравіч. А ўжо 22 красавіка ўладальнік наважыў зліквідаваць фірму —працэдуру пачалі 25 красавіка, гэта значыць праз сем дзён пасля рэгістрацыі.