У Грузіі спалілі сцяг РФ у знак пратэсту супраць допуску "нейтральных" спартсменаў на ЧС у фехтаванні
4- 27.07.2025, 21:25
- 4,958
Відэа.
З 22 па 30 ліпеня ў сталіцы Грузіі Тбілісі праходзіць чэмпіянат свету ў фехтаванні. На турнір са скандалам дапусцілі расейцаў і беларусаў у нейтральным статусе.
У нядзелю, 27 ліпеня, каля Алімпійскага палаца спорту ў Тбілісі адбылася акцыя пратэсту супраць допуску прадстаўнікоў РФ да сусветнага першынства. Сабраліся мясцовыя жыхары і ўкраінцы.
Дэманстранты спалілі сцяг Расеі ў знак пратэсту. Відэа апублікавала грузінскае выданне Netgazeti.
Актывісты прынеслі на акцыю плакаты, на якіх былі намаляваныя расейскія фехтавальшчыцы Соф'я Вялікая і Яна Егаран побач з дыктатарам Уладзімірам Пуціным.
Нагадаем, Міжнародная федэрацыя фехтавання (FIE) дапусціла да сусветнага першынства ў нейтральным статусе спартсменаў, якія маюць непасрэдную сувязь з расейскімі ўзброенымі сіламі, у прыватнасці афіцэраў арміі РФ Вялікую і Егаран. Федэрацыя праігнаравала рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) ў допуску нейтральных атлетаў.