УСУ вызвалілі Кандратаўку ў Сумскай вобласці
- 27.07.2025, 21:03
- 2,588
Цяпер у населеным пункце праводзяцца стабілізацыйныя дзеянні.
Сёння, 27 ліпеня, вайскоўцы Сіл абароны Украіны вызвалілі населены пункт Кандратаўка у Сумскай вобласці.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на каментар спікера УВ “Курск” падпалкоўніка Яраслава Чапурнога.
Як растлумачыў Чапурны, аперацыю правялі падраздзяленні групоўкі войскаў "Курск" ва ўзаемадзеянні з сіламі старшага начальніка.
Цяпер у населеным пункце працягваюцца стабілізацыйныя дзеянні.