Як украінскі прывід неба «Denfix» палюе на дроны і ракеты з мадэрнізаванага МіГ-29
1- 27.07.2025, 19:11
- 4,858
Відэа баявой працы пілота.
Лётчыкі Паветранага камандавання "Захад" працягваюць выконваць баявыя задачы, абараняючы ўкраінскае неба. Сярод іх - пілот франтавога знішчальніка МіГ-29 з псеўданімам “Denfix”, які з'яўляецца сапраўднай пагрозай для варожых цэляў
Відэа баявой працы пілота апублікавалі на старонцы Паветранага камандавання "Захад".
Лётчык-знішчальнік "Denfix" са складу Севастопальскай брыгады тактычнай авіяцыі з'яўляецца адным з самых дзейсных пілотаў. Яго баявы рахунак налічвае больш за 20 знішчаных варожых цэляў."Denfix" адзначыўся дакладным перахопам "Shahed" у начным небе ракетай класа "паветра-паветра".
Ягоны франтавы знішчальнік МіГ-29 з'яўляецца адным з асноўных баявых самалётаў Паветраных Сіл УСУ. Гэты звышгукавы самалёт, які здольны развіваць хуткасць больш за 2400 км/г, прызначаны для знішчэння паветраных цэляў і заваёвы перавагі ў паветры.