19 снежня 2025, Пятніца, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні апэкар прагуляў у анлайн-казіно больш за 38 тысяч з касы

3
У Гародні апэкар прагуляў у анлайн-казіно больш за 38 тысяч з касы

Што было далей.

У адзін з ліпеньскіх дзён мінулага года з рахунка аптэкі ў Гародні пайшло пяць плацяжоў рознымі сумамі: ад 540 да 800 рублёў.І гэта толькі вяршыня айсберга - аптэкар карыстаўся такой схемай, каб здабываць грошы на анлайн-казіно. Пра гэта паведаміла прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

29-гадовага гарадзенца асудзілі за крадзеж буйной сумы грошай на працы. Як паведамілі ў міліцыі, прычынай стаў азарт — мужчына залежны ад анлайн-казіно (у паведамленні прэс-службы сілавой структуры фігуруюць як анлайн-казіно, так і анлайн-латарэі).

Увесну 2024 года мужчына ўладкаваўся загадчыкам аптэкі, пазней выконваў дадаткова абавязкі правізара і стаў матэрыяльна адказным. Замест таго каб здаваць выручку, ён пачаў пераводзіць грошы на рахунак у сістэме анлайн-гульняў. Толькі за адзін дзень у ліпені ён зрабіў пяць такіх пераводаў сумаў ад 540 да 800 рублёў .

У выніку за два месяцы ён прысвоіў больш за 38 тыс. рублёў. Мужчына поўнасцю прызнаў віну і добраахвотна вярнуў усе грошы. Таксама ён прайшоў экспертызу, якая пацвердзіла разлад, звязаны з некантраляванай цягай да азартных гульняў - лудаманіі.

Суд улічыў раскаянне, наяўнасць дзіцяці і вяртанне ўрону і прызначыў пакаранне: два гады калоніі з адтэрміноўкай, штраф 2100 рублёў і трохгадовую забарону на кіруючыя пасады.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках