19 снежня 2025, Пятніца, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніца МЗС Аўстрыі: адзін толькі нейтралітэт нас не абароніць

5
Кіраўніца МЗС Аўстрыі: адзін толькі нейтралітэт нас не абароніць

Вена заявіла пра гатоўнасць абмеркаваць адмову ад нейтралітэту праз Расею.

Кіраўніца МЗС Аўстрыі Беатэ Майнль-Райзінгер паведаміла ў інтэрв'ю Die Welt, што гатовая абмяркоўваць магчымую адмову Вены ад нейтралітэту, хоць і адзначыла, што ідэя уступлення ў NATO не карыстаецца вялікай падтрымкай у краіне.

«Відавочна адно: адзін толькі нейтралітэт нас не абароніць», — заявіла Майнль-Райзінгер, адзначыўшы, што Аўстрыя робіць упор таксама на інвестыцыі ў абарону і ўмацаванне стасункаў з партнёрамі ва ўмовах «усё больш нявызначанай сітуацыі ў сферы глабальнай бяспекі і ўсё больш агрэсіўнай Расеі».

Міністарка заявіла, што цяпер у парламенце Аўстрыі і сярод насельніцтва няма большасці, якая падтрымала б далучэнне да Паўночнаатлантычнага альянсу, але «такая дыскусія можа быць вельмі плённай». «Не тое каб я хацела трыўмфальнага ўступлення ў NATO», — дадала Майнль-Райзінгер, але адзначыла, што свет змяніўся, і назвала наіўным пункт гледжання, што «калі мы нікога не кранем, то ніхто не кране нас».

Паводле слоў міністаркі, у Аўстрыі ўжо ёсць хаўруснік у асобе Еўразвяза, які можа абараніць краіну ў надзвычайнай сітуацыі, сама Вена «ўносіць значны ўклад у еўрапейскую бяспеку», а аўстрыйскія вайскоўцы ўдзельнічаюць у міратворчых місіях ЕЗ. «Нейтралітэт Аўстрыі прыкметна змяніўся з моманту ўступлення ў ЕЗ у 1995 годзе», — сказала кіраўніца МЗС.

Вайсковы нейтралітэт Аўстрыі замацаваны ў Канстытуцыі з 1955 года, аднак яго магчымую адмену не раз абмяркоўвалі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках