19 снежня 2025, Пятніца, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стармер і Трамп абмяркуюць шляхі заканчэння вайны РФ супраць Украіны

1
Стармер і Трамп абмяркуюць шляхі заканчэння вайны РФ супраць Украіны
Фота: Getty Images

Падчас візіту прэзідэнта ЗША ў Шатландыю.

Падчас візіту прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Шатландыю прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер плануе абмеркаваць з ім, сярод іншага, шляхі заканчэння вайны Расеі супраць Украіны.

Пра гэта паведамляе The Telegraph.

Як чакаецца, падчас размовы Стармера з Трампам гаворка пойдзе пра далейшую падтрымку Украіны.

Таксама адзначаецца, што падчас сустрэчы ў Шатландыі стораны абмяркуюць шляхі спынення расейска-ўкраінскай вайны, асабліва з улікам апошніх заяў Трампа з крытыкай на адрас расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна.

Са звестак выдання, Стармер і Трамп таксама засяродзяцца на гандлёвым пагадненні, укладзеным паміж Брытаніяй і ЗША ў траўні, і абмяркуюць спыненне агню ў сектары Газа.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках