19 снежня 2025, Пятніца, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыі «задушылі» расейскі Калінінград

9
Санкцыі «задушылі» расейскі Калінінград

Украінская выведка даведалася пра лагістычны калапс.

Санкцыі разбурылі традыцыйныя маршруты паставак у Калінінград. Марскія перавозкі выраслі, але лагістыка адчувае калапс.

Пра гэта паведамляе Служба замежнай выведкі Украіны.

Пасля ўвядзення санкцый у 2022 годзе Расея істотна павялічыла выдаткі на транзіт грузаў у Калінінградскую вобласць - анклаў без наземнага злучэння з астатняй часткай краіны.

Раней большасць паставак праходзілі праз Літву, аднак цяпер гэты маршрут моцна абмежаваны праз квоты і санкцыі.

Таму нагрузка перайшла на марскія шляхі.

Калі ў 2019 годзе кабатажны грузаабарот складаў каля 0,4 млн тон, то ў 2024 годзе кампанія «Оборонлогистика» перавезла больш за 2 млн тон грузаў морам.

Аднак рост аб'ёмаў выявіў слабыя месцы - паромная інфраструктура адчувае перагрузкі: чэргі, дэфіцыт месцаў і скарачэнне флоту абцяжарваюць бесперабойныя пастаўкі.

Асабліва цяжка цяпер малому бізнэсу - буйныя аператары, карыстаючыся адміністрацыйным рэсурсам, рэзервуюць месцы на паромах загадзя і фактычна выцясняюць дробных перавозчыкаў з рынку.

Санкцыі не толькі дэстабілізуюць лагістыку, але і абвастраюць сацыяльна-эканамічныя праблемы рэгіёну, дэманструючы ўразлівасць сістэмы забеспячэння Калінінграда.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках