Дроны атакавалі прыгарады Санкт-Пецярбурга
14- 27.07.2025, 17:00
- 23,746
Скасаваныя дзясяткі рэйсаў, знік мабільны інтэрнэт.
У Ленінградскай вобласці РФ паведамляюць пра атаку дронаў. Чутныя выбухі.
Пра гэта паведамляе ASTRA.
Як паведамляюць, у раёнах Гатчына, Усевалажск, Кранштат і Валасоўскі заўважылі рух беспілотных лятальных апаратаў.
Мясцовыя жыхары паведамляюць у чатах, што некаторыя дроны, магчыма, былі збітыя - яны чулі выбухі.
Раней губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка папярэджваў пра пагрозу ад БПЛА.
Праз гэта Пецярбуржскі аэрапорт Пулкава часова спыніў прыём і адпраўленне самалётаў.
Са звестак, было затрымана або скасавана больш за 70 рэйсаў.
Акрамя таго, мясцовыя жыхары паведамляюць, што ў Санкт-Пецярбургу пасля абвяшчэння аб небяспецы беспілотнікаў амаль спыніў працаваць мабільны інтэрнэт.