На Wildberries з'явіўся нечаканы беларускі тавар
13- 27.07.2025, 13:19
- 19,284
Падрыхтоўка доўжылася больш за год.
У ліпені Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў пачаў прадаваць арыгінальныя запчасткі для трактароў BELARUS на маркетплейсе Wildberries. Пра гэта піша «трактар.бел» са спасылкай на начальніцу бюро пратаколу і рэкламы прадпрыемства Юлію Крук, паведамляе «Зеркало».
«Запуск продажаў на Wildberries - вынік больш чым гадавой падрыхтоўкі», - заявіла Юлія Крук.
Запчасткі прадаюць пад брэндам BZTDA.OFFICIAL. Пастанову аб выхадзе на маркетплейс прынялі «ў адказ на шматлікія запыты спажыўцоў».
Ужо аформленыя першыя замовы, і завод адзначае невялікую, але стабільную актыўнасць. У выпадку поспеху плануецца выхад і на іншыя пляцоўкі, у тым ліку Ozon.