19 снежня 2025, Пятніца, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць вакансій на беларускім рынку працы перавысіла 220 тысяч

4
Колькасць вакансій на беларускім рынку працы перавысіла 220 тысяч

Найбольш вакансій адкрыта ў Менску.

220063 вакансія прапануецца на рынку працы Беларусі а 13:00 26 ліпеня, сведчаць звесткі на сайце Дзяржаўнай службы занятасці.

Аналіз інфармацыі гэтага ведамства, праведзены "Позіркам", паказаў, што за няпоўныя дзве дэкады колькасць прапаноў працы павялічылася на 1,76% ( 7 ліпеня - 216.261).

Больш за ўсё вакансій адкрыта ў Менску - 59.603 (-0,61%; 59.970). Далей ідуць Менская вобласць — 35.570 (-0,66%; 35.338), Берасцейская — 27.022 (-0,43%; 26.906), Гарадзенская — 27.887 (+11,7%; 24.967), Гомельская — 24,17. Віцебская - 22.907 (-0,2%; 22.954) і Магілёўская - 22.553 (+4,75%; 21.530).

Характэрна, што сума вакансій у рэгіёнах дае выніковы паказчык 219.717, што не роўна агульнай колькасці на сайце службы.

У 2025 годзе і найбліжэйшыя 10 гадоў тэндэнцыі недахопу персаналу на рынку працы ў цэлым будуць заставацца, заявіла 19 лютага дырэктар сэрвісу ў пошуку працы і персаналу "HeadHunter Беларусь" Святлана Шапарава.

У маі 2025 года ў беларускай эканоміцы было занята 4 млн 122,1 тыс. чалавек — на 13,7 тыс. менш, чым у красавіку (4 млн 135,8 тыс.; -0,3%), паказаў праведзены "Позіркам" аналіз даных Белстата.

У студзені 2025 года ў эканоміцы было занята 4 млн. 131,6 тыс. чалавек, у лютым - 4 млн. 141 тыс., сакавіку - 4 млн. 146,2 тыс. чалавек.

У студзені 2024 года ў эканоміцы было занята 4 млн. 129,1 тыс. чалавек, у лютым - 4 млн. 132,9 тыс., сакавіку - 4 млн. 137,8 тыс., красавіку - 4 млн. 126,5 тыс., траўні - 4 млн. 112,2 тыс., чэрвені, - 114,9 тыс., жніўні - 4 млн. 118,5 тыс., верасні - 4 млн. 108,7 тыс., кастрычніку - 4 млн. 117,5 тыс., лістападзе - 4 млн. 120,5 тыс., снежні - 4 млн. 129,7 тыс.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках