19 снежня 2025, Пятніца, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук не плаціў за ўтрыманне шасцярых дзяцей

18
Мянчук не плаціў за ўтрыманне шасцярых дзяцей

Чым для яго гэта абярнулася?

42-гадовага жыхара Менска прызналі вінаватым ва ўхіленні ад абавязковых выплат на ўтрыманне шасцярых непаўналетніх дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. Пра гэта паведамілі агенцтву "Минск-Новости" ў пракуратуры Маскоўскага раёна.

У мужчыны тры сыны і тры дачкі. Ён пазбаўлены бацькоўскіх правоў, а дзеці поўнасцю знаходзяцца пад апекай дзяржавы. Паводле рашэння суда ён абавязаны штомесяц кампенсаваць выдаткі на іх утрыманне.

Працуючы грузчыкам, мужчына часта прагульваў працу без важкіх прычын, і не выконваў у поўным аб'ёме свае фінансавыя абавязацельствы. Нягледзячы на неаднаразовыя папярэджанні ад судовых выканаўцаў, выпраўляць сітуацыю ён не стаў. У выніку была ўзбуджаная крымінальная справа, сваю віну абвінавачаны прызнаў і заявіў, што раскайваецца.

Як адзначылі ў пракуратуры, мужчыну ўжо тройчы прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за такія парушэнні. Суд прызнаў яго вінаватым на падставе ч. 3 ст. 174 КК Рэспублікі Беларусь. З улікам неадбытай часткі пакарання паводле папярэдняга прысуду ён атрымаў два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама суд прызначыў прымусовае лячэнне ад алкагалізму.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках