19 снежня 2025, Пятніца, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чым вызначыўся Сырскі ў першыя дні ўварвання РФ ва Украіну

21
Чым вызначыўся Сырскі ў першыя дні ўварвання РФ ва Украіну
Аляксандр Сырскі

Галоўнакамандуючы УСУ адыграў вялікую ролю ў абароне Кіева.

Галоўнакамандуючаму УСУ Аляксандру Сырскаму споўнілася 60 гадоў і за гады службы ў яго назапасілася нямала дасягненняў. Аднак яго дзеянні ў першыя дні поўнамаштабнага ўварвання да гэтага часу абмяркоўваюць, бо менавіта ён кіраваў абаронай Кіева.

Як піша “Бабель”, у першыя дні расейскага нападу ў 2022 годзе Сырскі перш за ўсё папрасіў даць яму карты абароны Кіева ў 1941 годзе і не дарма.

- Выявілася,што на Кіеў расейцы ішлі гэтак жа, як у 1941 годзе - немцы. Толькі немцам атрымалася зайсці з боку Жытомірскай шашы і далей - на Адэскую трасу, а расейцы Жытомірскую трасу не здужалі, - успамінае адзін з удзельнікаў нарады, тагачасны кіраўнік Кіеўскай вобласці Аляксей Кулеба.

Паводле яго слоў, першыя дні вайны былі для ўсіх цяжкія, аднак на нарадах з Сырскім з'яўлялася надзея і крыху спакою. Ён дэманстраваў такую мужнасць, стрыманасць, якая прымушала іншых авалодваць сабой і выконваць загады.

- У першыя тыдні ўварвання Сырскі ўвесь час быў у пункце кіравання 72-й брыгады і амаль не спаў. Было такое, што падчас нарады, калі мы ўжо ўсё прагаварылі і ўзнікла паўза, ён проста адключаўся на некалькі хвілін, - успамінае Кулеба.

Ездзіў на небраняваным аўта

З першых дзён вайны Сырскі ездзіў на небраняваным аўта без аховы. Але аднойчы яго спынілі на чарговым блокпосце Тэрбароны і хацелі забраць машыну. На словы Галоўкама аб тым, што ён камандуючы Сухапутнымі войскамі, яму кінулі: "Шмат вас такіх тут ездзіць!".

Пасля гэтага выпадку ён загадаў разабрацца з блокпастамі і ўзяў ахову. Але ў той дзень на нарадзе быў вельмі злы.

Бітва за Машчун

Сырскі адыграў вялікую ролю ў абароне Кіева, часам прымаючы цяжкія рашэнні. Адзін з такіх выпадкаў бітва за Машчун у Бучанскім раёне.

- Дваццаць шостага лютага, каб затрымаць наступ расейцаў на Кіеў, дарадца Сырскага Аляксандр Дзмітрыеў прапанаваў падарваць дамбу на рацэ Ірпень. Сырскі ідэю ўзгадніў, частку дамбы ўзарвалі, але вада паднялася толькі праз тыдзень, - гаворыцца ў матэрыяле.

Аднак, каб падступіцца да Кіева і фарсіраваць раку, расейцы знайшлі новую кропку - Машчун, сяло ў Бучанскім раёне на поўнач ад сталіцы. Тут яны пабудавалі пантонныя масты і пачалі пераправу. Калі Сырскі даведаўся пра гэта, спачатку загадаў падняць дроны і атакаваць. Але раку прайшло ўжо 10 адзінак тэхнікі.

- Гэта быў, мабыць, самы крытычны момант. Я падумаў: ну што, няўжо гэта ўсё? – успамінаў Сырскі ў размове з WP. - Узяцце Машчуна азначала прарыў у Кіеў. Даў каманду падарваць астатнюю частку дамбы. Задачу выканалі - расейцам прыйшлося спыніцца.

І такіх аперацый на рахунку Сырскага нямала. Многія суразмоўцы выдання казалі, што галаўкам не палітык, а вайсковец. Менавіта таму ён дастаткова шмат укідаў ці абвінавачанняў не каментуе. Сырскі не моцны ў інтрыгах - ён проста вядзе на фронце.

- Сырскі амбіцыйны ў плане ваенных перамог. Фронт - гэта яго, а ў кабінеце яму не хапае палявога жыцця. У яго адна запаветная мара - перамога, - кажа былы чыноўнік Мінабароны.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках