20 снежня 2025, Субота, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Расея набліжаецца да свайго фіналу»

2
«Расея набліжаецца да свайго фіналу»
Алег Жданаў

Крушэнне эканомікі набірае абароты.

Украінскі ваенны эксперт Алег Жданаў з радасцю паведаміў, што ў Расейскай Федэрацыі адбываецца адначасова некалькі разбуральных працэсаў. Крушэнне эканомікі РФ набірае абароты: некаторыя галіны цалкам перасталі існаваць, а іншыя - блізкія да гэтага. Сітуацыю пагаршае ўзровень мыслення многіх расейцаў, які не дазваляе ім правільна карыстацца бытавымі прыборамі.

Пра тое, як Расея сама сябе разбурае Алег Жданаў распавёў на сваім YouTube-канале, піша dialog.ua.

Папулярны блогер агучыў падрабязнасці чарговага няшчаснага выпадку з выбухам газавага балона ў Расеі: «Хутчэй за ўсё стандартны газавы пяцідзесяцілітровы балон зацягнулі ў кватэру, і панэльны дом проста склаўся як картачная хатка. Так што, бачыце, самаразбурэнне гарадоў Расейскай Федэрацыі робіцца рукамі саміх грамадзян Раеійскай Федэрацыі».

Затым Алег Жданаў парадаваў украінцаў цікавымі фактамі пра стан эканомікі РФ: «Рушыцца не толькі камунальна-жыллёвая гаспадарка Расейскай Федэрацыі і фінансавай сістэмы. КамАЗ, ЗІЛ і іншыя аўтамабільныя прадпрыемствы пераходзяць на чатырохдзённы працоўны тыдзень, гэта значыць, прамысловасць працаваць не хоча. Таксама аэрапорт «Дамадзедава» на мяжы банкруцтва. Доўг перад дзяржавай — 70 млрд. рублёў».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках