50 дзён для Пуціна: калі заканчваецца тэрмін ультыматуму Трампа і як ціснуць на Расею
7- 26.07.2025, 17:55
- 7,222
ЗША гатовыя дзейнічаць жорстка.
Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп аб'явіў Крамлю ультыматум: калі на працягу 50 дзён не будзе дасягнутае “справядлівае” пагадненне адносна Украіны, ЗША ўвядуць другасныя санкцыі.
У гэтым матэрыяле “Тэлеграф” расказвае, калі заканчваецца тэрмін ад Трампа і што будзе пасля, паводле яго ж слоў. Сам Трамп адзначае, што, калі Расея не выканае ўмову, гэта будзе “вельмі дрэнна”.
Пагроза Трампа
14 ліпеня амерыканскі прэзідэнт выказаў сваё расчараванне Крамлём і размовамі з Уладзімірам Пуціным. Паводле яго слоў, размовы не прынеслі станоўчых вынікаў у пытанні завяршэння вайны.
Таму Трамп вырашыў пайсці на ультыматум і заявіў наступнае:
- Мы вельмі, вельмі незадаволеныя імі (Расеяй. - Рэд.). І калі мы не дамовімся на працягу 50 дзён, накладзем вельмі строгія тарыфы, прыкладна ў 100%.
Гэта значыць, калі Расея не ўкладзецца ў тэрмін, дык ёй і краінам, што ёй дапамагаюць, будуць пагражаць мыты ў 100%.
Акрамя таго, ён адзначыў, што неўзабаве ва Украіну паступіць зброя на мільярды даляраў.
- Гэта вайсковая тэхніка на мільярды даляраў, якая будзе закупленая ў ЗША, перададзеная NATO і хутка дастаўленая на поле бою, - сказаў ён Трамп дадаў, што ў гэтыя пакеты ўвойдуць 17 сістэм СПА Patriot, якія будуць адпраўленыя " бліжэйшымі днямі".
Кіраўнік Белага дома выказаў надзею, што мер з санкцыямі ўдасца пазбегнуць. Аднак тут жа ён дадаў, што ЗША гатовыя дзейнічаць жорстка.
На пытанне , чаму Трамп даў Пуціну так шмат часу, ён сказаў, што тэрмін мытных тарыфаў можа наступіць і раней за гэты дэдлайн.
"Я не думаю, што 50 дзён - гэта вельмі доўга, і гэта можа адбыцца раней ...", - заявіў прэзідэнт ЗША.
Калі мінаюць 50 дзён
Калі адлік пайшоў з дня заявы Трампа, 14 ліпеня, у такім выпадку 50 дзён заканчваюцца 2 верасня.
Такім чынам, 3 верасня стане 51-м днём, калі ў ход павінны пайсці ўсе пагрозы Трампа наконт санкцый супраць Расеі.
Што можа здарыцца на 51-ы дзень
Сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм у сваім профілі ў X адрэагаваў на заяву Дональда Трампа пра ўльтыматум і адзначыў, што Маскве варта пацікавіцца ў Тэгерана, што можа адбыцца на 51-ы дзень.
Грэм падкрэсліў, што па заканчэнні 50 дзён Трамп паабяцаў увесці тарыфы ў памеры 100% супраць краін, якія купляюць расейскую нафту і тым самым падтрымліваюць ваенную машыну Пуціна.
- Калі Пуцін і іншыя цікавяцца, што адбудзецца на 51 дзень, я б параіў ім звярнуцца да аяталаў.
Таксама варта дадаць, што цяпер застаецца загадкай поўны спіс наступстваў, які пагражае Расеі пасля 50 дзён Дональд Трамп толькі коратка прагаварыў пра тарыфы і санкцыі.
- Будуць тарыфы і іншыя санкцыі, - адзначаў прэзідэнт ЗША.