Маск не зможа выканаць свой план вытворчасці 5 тысячаў гуманоідных робатаў за год
6- 26.07.2025, 15:10
- 1,734
Цяпер у Tesla гатовыя толькі некалькі сотняў андроідаў.
Tesla не паспявае выканаць свой план выпуску робатаў-гуманоідаў Optimus. Паводле звестак The Information, кампанія вырабіла толькі некалькі сотняў штук, у той час як першапачаткова збіралася выпусціць не менш за 5 тысячаў да канца 2025 года.
Пра гэта стала вядома неўзабаве пасля публікацыі справаздачы за другі квартал, у якой у Tesla не самыя вясёлкавыя лічбы. Прыбытак упаў на 12% праз зніжэнне продажаў электрамабіляў, памяншэнне прыбытку ад рэгулятарных субсідый і слабыя вынікі ў сегментах сонечнай энэргіі і назапашвальніках.
Паведамляецца, што Ілан Маск падчас званка з інвестарамі паабяцаў, што ў пачатку наступнага года кампанія запусціць вытворчасць мадэлі Optimus 3. Паводле ягоных словаў, мэта – выйсці на мільён робатаў за год менш чым за пяць гадоў.